Цели и задачи на 2023/2024 учебный год

 

Мэта работы школы у 2023/2024 навучальным годзе

        Развіццё адукацыйнай прасторы, арыентаванай на павышэнне якасці адукацыі навучэнцаў, якая спрыяе інтэлектуальнаму, маральнаму, фізічнаму развіццю сацыяльна паспяховай, ідэйна ўстойлівай, маральна і фізічна здаровай асобы, запатрабаванай у сучасным грамадстве, праз цеснае супрацоўніцтва школы, сям'і, соцыума.

 

Задачы на 2023/2024 навучальны год

    1. Павысіць вынікі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў праз:
    • забеспячэнне даступнасці і якасці адукацыі ў адпаведнасці з запытамі і здольнасцямі вучняў праз рэалізацыю асобасна-арыентаванага і профільнага навучання, эфектыўнай арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі, пашырэння спектра навучальных і дадатковых заняткаў, платных адукацыйных паслуг;
    • стварэнне і ўдасканаленне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі навучэнцам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
    • стымуляванне пазнавальнай дзейнасці і матывацыі навучэнцаў;
    • актуалізацыю ў выкладанні вучэбных прадметаў складнікаў, якія садзейнічаюць фарміраванню ў вучняў сучасных ключавых кампетэнцый;
    • мадэрнізацыю сістэмы выяўлення, уліку, сацыяльнай падтрымкі і працы з адоранымі і таленавітымі навучэнцамі;
    • стварэнне здароўезберагальнай прасторы ва ўстанове адукацыі;
    • умацаванне матэрыяльнай базы школы сучаснымі тэхнічнымі сродкамі навучання.
    1. Удасканальваць выхаваўчую работу ў школе праз:
    • фарміраванне ў вучняў кампетэнцый грамадзянскасці і патрыятызму;
    • забеспячэнне сацыялізацыі навучэнцаў ва ўмовах сучасных выклікаў;
    • укараненне актыўных і інтэрактыўных форм работы па стымуляванні асобаснага развіцця навучэнцаў;
    • фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця;
    • павышэнне эфектыўнасці дзейнасці маладзёжных грамадска-значных ініцыятыў, вучнёўскага самакіравання;
    • фарміраванне лідэрскіх якасцей з дапамогай рэалізацыі праекта "Школа актыўнага грамадзяніна";
    прыцягненне законных прадстаўнікоў навучэнцаў да сумеснай распрацоўкі і рэалізацыі выхаваўчых мерапрыемстваў і праектаў.

 

свернуть